wd wp Пошук:

Аўл Карнелій Цэльс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Цэльс. Аўл Карнелій Цэльс (лац.: Aulus Cornelius Celsus, каля 25 да н.э. — каля 50 н.э.) — рымскі філосаф і ўрач.

Біяграфія

Пакінуў пасля сябе каля 20 кніг па філасофіі, рыторыцы, праву, сельскай гаспадарцы, вайсковай справе і медыцыне. У працах па медыцыне сабраў самыя праўдзівыя (на той час) веды па гігіене, тэрапіі, хірургіі і паталогіі. Заклаў аснову медыцынскай тэрміналогіі. Увёў у хірургію лігатуру для перавязкі крывяносных сасудаў. У псіхіятрыі вядомы як аўтар тэрміна «дэлірый». Валодаючы шырокай эрудыцыяй, набытай старанным вывучэннем грэчаскіх крыніц, Цэльс склаў шырокую энцыклапедыю («Artes»), якая ахоплівала філасофію, рыторыку, юрыспрудэнцыю, сельскую гаспадарку, ваеннае мастацтва і медыцыну. Захаваўся толькі аддзел аб медыцыне ў выглядзе трактата ў 8 кнігах («De medicina»). Гэта адзінае медыцынскае сачыненне, якое дайшло да нас ад лепшых часоў рымскай літаратуры.

De medicina

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя медыцыны
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 25 годзе да н.э.
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Філосафы Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Карнеліі
Катэгорыя·Памерлі ў 50 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці навукі I стагоддзя
Катэгорыя·Энцыклапедысты