Аўгусцін Ягуза (польск.: Augustyn Jaguza, каля 1615, Мазовія – 5 ліпеня 1661, Ломжа) – святар, прапаведнік, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 25 ліпеня 1613 г. у Вільні. Прэфект школ у Плоцку (1626–1627), прафесар маральнай тэалогіі ў Пултуску (1627–1628), рэктар Смаленскага езуіцкага калегіума (1631–1638), а потым віцэ-рэктар ў Оршы (1638–1639). У 1641–1642 гг. – прэфект школ у Полацку. Рэктар езуіцкіх калегіумаў у Ломжы (1646–1650) і Полацку (1652 – 1653).
Памёр у Ломжы пад час эпідэміі[1].