У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васерман. Аўгуст Паўль фон Васерман (ням.: August Paul von Wassermann; 21 лютага 1866, Бамберг — 16 сакавіка 1925, Берлін) — нямецкі мікрабіёлаг і імунолаг яўрэйскага паходжання[6].
Нарадзіўся ў сям’і баварскага прыдворнага банкіра.
Вучыўся ў Страсбургскім, Венскім і Берлінскім універсітэтах, дзе яго настаўнікамі былі Роберт Кох і Паўль Эрліх. З 1902 года — прафесар інстытута Р. Коха, з 1913 года — дырэктар інстытута эксперыментальнай тэрапіі ў Берліне.
Асноўныя даследаванні — вывучэнне змен у сыроватцы крыві хворых у працэсе ўзнікаючага імунітэту пры халеры, тыфах і дыфтэрыі. У 1906 годзе распрацаваў (сумесна з А. Нейсерам і К. Брунам) методыку дыягностыкі пранцаў (т.з. «рэакцыя Васермана»). Усталяваў (1901) наяўнасць імуналагічнай спецыфічнасці бялкоў розных жывёл, працаваў над удасканаленнем серадыягностыкі сухот, новаўтварэнняў і інш.
У 1913 годзе за навуковыя заслугі атрымаў дваранства (і права на фон паміж імем і прозвішчам).