У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Корк.
Аўгу́ст Іва́навіч Корк (эст.: August Kork; 22 ліпеня (3 жніўня) 1887, вёска Аардла, Дэрпцкі павет , Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 12 чэрвеня 1937 Масква, СССР) — ваенспец, камандуючы войскамі ў перыяд Грамадзянскай вайны, камандарм 2-га рангу (1935), начальнік Вайсковай Акадэміі РСЧА ім. Фрунзэ, член ЦВК СССР. Расстраляны па «справе Тухачэўскага». Пасмяротна рэабілітаваны ў 1957[3][4][5][6].