wd wp Пошук:

Аяма Іваа

У гэтым японскім імі прозвішча (Аяма) стаіць перад асабістым імем. Аяма Іваа (яп.: 大山 巌?, 10 кастрычніка 1842, горад Кагосіма, княства Сацума (цяпер — прэфектура Кагосіма) — 10 снежня 1916, прэфектура Фукуока[2][3]) — японскі ваенны дзеяч, маршал Японіі (1898), адыграў важную ролю ў стварэнні японскай арміі сучаснага тыпу.

Біяграфія

Нарадзіўся ў княстве Сацума (цяпер — прэфектура Кагосіма) у сям’і старажытнага самурайскага роду.

Адрозніўся падчас рэстаўрацыйнай вайны 1868 года ў шэрагах прыхільнікаў імператара.

Падчас франка-прускай вайны знаходзіўся пры прускіх войсках, вывучаючы перадавы досвед вядзення вайны. У 187174 гадах атрымаў ваенную адукацыю ў Францыі і Швейцарыі.

Калі ў 1877 годзе яго блізкі сваяк Сайго Такаморы падняў самурайскае паўстанне ў Сацуме (да якога далучыўся таксама старэйшы брат Аямы), застаўся верны ўраду — камандаваў брыгадай пры прыгнечанні мецяжу, выкарыстоўваючы пры гэтым атрыманы ў Еўропе досвед.

У 1879 годзе быў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў і начальнікам сталічнай (такійскай) паліцыі. З 1880 года — міністр арміі, з 1882 года — начальнік генеральнага штаба. У 1883 годзе здзейсніў падарожжа ў Еўропу для вывучэння арганізацыі армій.

Пасля вяртання, у 188596 гадах (з невялікім перапынкам), — ізноў міністр арміі, праводзіў мілітарызацыю краіны.

Пасля пачатку ў 1894 годзе япона-кітайскай вайны (1894—1895) — камандаваў 2-й арміяй, якая высадзілася на Ляадунскім паўвостраве і штурмам узяла Люйшунь. Затым армія перасекла Жоўтае мора і захапіла крэпасць Вэйхайвэй.

Па выніках гэтай кампаніі атрымаў тытул маркіза і стаў членам Тайнага савета пры імператары. 20 студзеня 1898 года стаў маршалам Японскай імперыі.

У 18991904 гадах — ізноў начальнік Генштаба. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны план вайны з Расіяй і праведзена старанная падрыхтоўка японскай арміі да кампаніі.

У чэрвені 1904 года быў прызначаны галоўнакамандуючым японскімі войскамі ў Маньчжурыі і на Ляадунскім паўвостраве. Пад яго агульным камандаваннем японскія войскі перамаглі ў Ляаянскай бітве, адбілі наступ рускіх пры рацэ Шахэ і з дапамогай 4-й арміі Ногі, якая прыбыла з-пад Порт-Артура, атрымалі рашучую перамогу пад Мукдэнам.

У 1906 годзе стаў ганаровым членам брытанскага Ордэна Заслуг (Order of Merit).

У 1907 годзе імператар дараваў Аяме тытул князя. З 1912 года быў лордам-захавальнікам імператарскай пячаткі і гэнро.

Зноскі

  1. https://www.google.com/maps/place/%E5%A4%A7%E5%B1%B1%E5%B7%8C%E5%A2%93%E6%89%80/@36.8849425,139.9919428,17.5z/data=!4m5!3m4!1s0x0:0x692db2d6a5058de6!8m2!3d36.8850761!4d139.9927965?hl=ja Праверана 23 сакавіка 2020.
  2. Ояма — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)
  3. Іншыя крыніцы завуць месцам смерці Аямы Токіа.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў горадзе Кагосіма
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кветак паўлоўніі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Японіі
Катэгорыя·Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
Катэгорыя·Ганаровыя кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Военачальнікі Японіі
Катэгорыя·Удзельнікі руска-японскай вайны
Катэгорыя·Марскія міністры Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Удзельнікі япона-кітайскай вайны (1894—1895)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога каршуна 1 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры арміі Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1842 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных