wd wp Пошук:

Ацылут

Ацылут (Ацылот; іўр.: האצילות) — кабалістычны тэрмін, азначаючы «эманацыю» ці «праменевыпраменьванне». Тэрмін часта ўжываецца для азначэння пераноса чагосьці духоўнага з адной рэчы на іншую. Тэрмін запазычаны з сачынення Шлома ібн Габіроля «Крыніца жыцця» («Мекор Хаім»), напісанага па-арабску і перакладзенага ў 1150 годзе на старажытнаяўрэйскую, а потым на лацінскую мову («Fons vitæ»).

Тэрмін таксама можа ўжывацца кабалістамі ў вузкім сэнсе, для азначэння аднаго з чатырох светаў кабалы (Ацылут, Брыа, Іецыра, Асіа). Іцхак Лурыя і Машэ Кардавера (XVI ст.) увялі гэтых чатыры света ў кабалу, і свет Ацылут, па іх меркаванню, складаўся з дзесяці сфірот. Пазней кабалісты сталі тлумачыць Ацылот словам «перавага», маючы на ўвазе вышэйшы і найбольш дасканалы свет.

Космас уяўляецца кабалістамі як вялікае цэлае, як жывая істота з трох часцін, канцэнтрычна абдымаючых адна адну; а над усіх гэтым пануе, як вышэйшы правобраз — свет непасрэднай эманацыі — Ацылут[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Каббала // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Звышнатуральнае
Катэгорыя·Эзатэрыка
Катэгорыя·Іўдзейскае багаслоўе
Катэгорыя·Містыка