wd wp Пошук:

Ахім Бранкачк

Ахім Бранкачк (в.-луж.: Achim Brankačk, 21 жніўня 1926, вёска Мерка, каля Радзібора, Германія18 лютага 2013, Каменц, Германія) — лужыцкі педагог, музычны крытык, кампазітар і хормайстар, пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 жніўня 1926 года ў лужыцкай вёсцы Мерка ў ваколіцах Радзібора. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі вывучаў гісторыю і англійскую мову ва Уроцлаве. Потым выкладаў у пашыранай сярэдняй сербскай школе (пазней — Сербская гімназія) у Баўтцэне. Быў шматгадовым дырэктарам 1-й лужыцкай культурнай брыгады. На працягу 47 гадоў узначальваў радзіборскі хор «Meja».

Пахаваны на могілках святога Мікалая ў Будзішыне.

Сачыненні

Напісаў некалькі кніг на музычную тэматыку, а таксама музычныя творы для лужыцкай арганісткі Любіны Голанец-Раўпавай і выканаўцы Бярната Краўца.

Узнагароды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Музычныя крытыкі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Святога Мікалая (Баўтцэн)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Хормайстары Германіі
Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Саксоніі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Германіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта