wd wp Пошук:

Ахлія

А́хлія[1] (Achlya) — род храмістаў сямейства Сапралегніевыя (Saprolegniaceae). Назва ўпершыню апублікаваная ў 1823 годзе[2].

Апісанне

Вегетатыўнае цела ўяўляе сабой добра развіты міцэлій з белавата-шараватым адценнем (накшталт пушку). Больш тонкія і галінастыя гіфы (рызаідальныя) прарастаюць у субстрат, асноўная маса гіфаў расце свабодна ў бакі ад яго.

Пашырэнне

Пашыраны ў вадаёмах па ўсім зямным шары. Пераважна сапратрофы. Развіваюцца на трупах жывёл і іншых арганічных субстратах. Некаторыя — паразіты рыб і жаб.

Асаблівасці біялогіі

Бясполае размнажэнне адбываецца зааспорамі ў дзве стадыі (з’ява дыпланетызму). Зоаспарангіі ніткападобныя, часта расцягнутыя. Першасныя зааспоры амаль шарападобныя, пасля выхаду з зоаспарангія ператвараюцца ў цысты, з якіх выходзяць другасныя зааспоры (ныркападобныя з двума жгуцікамі). Новыя зоаспарангіі ўтвараюцца збоку ад асновы пустога зоаспарангію (сімпадыяльна). Вынік полавага працэсу — ааспоры (супакойныя споры).

Класіфікацыя

Да роду Achlya адносяць 103 віды:

Зноскі

  1. Шуканаў А. С. Ахлія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Achlya. Праверана 1 мая 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Храмісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Ааміцэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI