wd wp Пошук:

Аханахт II

Аханахт II (егіп. ʿḥȝ-nḫt) — намарх XV верхнеегіпецкага нома (септа) Унут у канцы XXI — пачатку XX стст. да н.э.. Сын намарха Аханахта I.

Аханахт II стаў спадчыннікам свайго бацькі на пасадзе намарха XV нома Верхняга Егіпта ў канцы кіравання цара Ментухатэпа II ці ў пачатку кіравання Ментухатэпа III. Кіраванне Аханахта II было нядоўгім — паводле падлікаў даследчыкаў (напрыклад, Э. Браварскага), сумесны перыяд кіравання Аханахта і яго спадчыніка Джэхутыхатэпа IV складаў каля дзесяці гадоў[1][2][3].

У надпісах на сценах сваёй пахавальні Аханахт называе сябе наступнымі тытуламі і эпітэтамі: «намарх, аканом Абодвух Прастолаў, распарадчык жрацоў Тота, князь Хемену, вялікі правадыр нома Унут, улюбёны сваіх багоў, шанаваны ў прысутнасці Асірыса, шанаваны адзін, Аханахт правагалосны»[4].

Грабніца Аханахта II, як і грабніцы яго бацькі і брата, знаходзіцца ў некропалі каля сучаснага паселішча Дэйр эль-Берша. Грабніца была ўпершыню падрабязна даследавана Персі Ньюберы ў 18911892 гадах, матэрыялы даследванняў выдадзены ў 1895 годзе. Саркафаг Аханахта ў грабніцы выяўлены не быў[3][5].

Зноскі

  1. Edward Brovarski. A Phantom Debate?, 2011, p. 25
  2. Louise Gestermann, 2008, p. 11
  3. 1 2 Edward Brovarski, 2010, p. 36
  4. Percy E. Newberry, 1895, p. 38—39
  5. Percy E. Newberry, 1895, p. 38

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XXI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Постаці Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Намархі Унута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0