Ахалскі велаят (туркм.: Ahal welaýaty) — адміністрацыйная адзінка на поўдні Туркменістана. Першапачаткова адміністрацыйным цэнтрам велаята быў горад Ашгабат, але пазней ён быў выведзены ў асобную адміністрацыйную адзінку, а цэнтрам стаў Анаў.
Эканоміка Ахалскага велаята мае аграрна-індустрыяльны характар. На яе развіццё вялікі ўплыў аказвае знаходжанне на тэрыторыі рэгіёна сталіцы краіны. Доля эканомікі велаята ў валавым рэгіянальным прадукце складае больш за 23 %. У 2000 годзе на Ахалскі велаят прыходзілася 11 % усіх працоўных месцаў Туркменістана, 23 % прадукцыі сельскай гаспадаркі (па кошце), а таксама 31 % агульнага аб’ёму прамысловай вытворчасці ў краіне[1].