wd wp Пошук:

Атар Джавашвілі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Атар Джавашвілі (груз. ოთარ ჯავაშვილი; нар. 17 жніўня 1993, Тбілісі) — грузінскі футбаліст, абаронца клуба «Руставі».

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «ВІТ Джорджыя», у 2011 годзе пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2014 годзе перабраўся ў «Зугдзідзі». У першай палове 2015 года выступаў за рэзервовую каманду польскай «Аркі» з Гдыні, пазней вярнуўся ў «Зугдзідзі». У сезоне 2015/16 каманда толькі ў стыкавых матчах захавала месца ў эліце, а ў скарочаным сезоне другой паловы 2016 года «Зугдзідзі» заняў апошняе месца ў сваёй групе і выбыў у Першую лігу.

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Славія» з Мазыра[2] і ў выніку распачаў у яго складзе сезон 2017. У мазырскім клубе замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, пасля чаго Атар пакінуў мазырскі клуб[3].

У студзені 2018 года пачаў трэніравацца разам з «Гомелем» і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Пачынаў сезон 2018 у аснове, але пазней страціў месца ў складзе. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гомель»[5].

У ліпені 2018 года папоўніў склад клуба «Флуро» з другога дывізіёна Нарвегіі. У пачатку 2019 года вярнуўся ў Грузію, стаўшы іграком тбіліскай «Гагры», гуляў там да ліпеня. У пачатку 2020 года далучыўся да «Чыхуры», дзе гуляў да канца сезона.

У верасні 2021 года, правёўшы паўгады без клуба, папоўніў склад «Руставі».

Зноскі

  1. Otar Javashvili // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Грузинский полузащитник Джавашвили прибыл на просмотр в “Славию”
  3. Братья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули “Славию”
  4. Отар Джавашвили стал игроком “Гомеля”
  5. “Гомель” расстался с Джавашвили
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Грузіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Чыхура Сачхерэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК ВІТ Джорджыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Руставі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Ігракі ФК Арка Гдыня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Гагра Тбілісі
Катэгорыя·Ігракі ФК Зугдзідзі
Катэгорыя·Ігракі ФК Флуро
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр