wd wp Пошук:

Атамная падводная лодка з балістычнымі ракетамі

3D-малюнак пуску ракеты з ПЛАРБ (лодка ЗША тыпу «Агаё»)
Ракетныя шахты падлодкі (ПЛАРБ ЗША тыпу «Лафайет»)
Пуск ракеты з ракетаносцаў (ПЛАРБ Вялікабрытаніі тыпу « Вэнгард», БРПЛ ЗША «Трайдэнт-II»)

А́тамная падводная лодка з балісты́чнымі раке́тамі (ПЛАРБ)атамная падводная лодка, узброеная адпаведнымі балістычнымі ракетамі (БРПЛ), прызначаная для нанясення ракетных удараў па стратэгічна важным ваенна-прамысловым аб’ектам праціўніка. Акрамя тэрміна «ПЛАРБ», для абазначэння дадзенага класа падводных лодак ўжываецца таксама пазначэнне «РПКСП» (ракетны падводны крэйсер стратэгічнага прызначэнны). Пры гэтым пад ПЛАРБ разумеюць замежныя падводныя лодкі з балістычнымі ракетамі і першыя атамныя падводныя ракетаносцы, пабудаваныя СССР, а РПКСП — абазначэнне позніх праектаў ПЛАРБ савецкай пабудовы, пачынаючы з 667А. І РПКСП, і ПЛАРБ адпавядае класу SSBN (англ.: Ship Submarine Ballistic Nuclear) ВМС ЗША. ПЛАРБ/РПКСП узброеных сіл маючых іх краін з’яўляюцца адной з складнікаў стратэгічнай ядзернай трыяды і ядзерных сіл.

У 19431944 гадах нацысцкая Германія рэалізавала (у пачатковай стадыі адпрацоўкі) два праекты падводных ракетаносцаў з БРПЛ (звонку борта субмарыны і з буксіруемых кантэйнераў), якія прызначаліся для удараў па ЗША.

Першыя ПЛАРБ для стратэгічных ядзерных сіл былі створаны ў канцы 1950-х гадоў (і затым складалі пераважную большасць ад іх агульнай колькасці) звышдзяржавамі , ЗША і СССР. У XX стагоддзі падводныя ракетаносцы былі прыняты на ўзбраенне ў астатніх так званых «старых» ядзерных дзяржаў: Вялікабрытаніі1960-х гадах), Францыі1970-х гадах), КНР1980-х гадах) і Расіі, якая ўспадкавала стратэгічныя ядзерныя сілы СССР. У 2010-х гадах стагоддзі першую ПЛАРБ стварыла так званая «маладая» ядзерная дзяржава — Індыя.

У ВМФ Расіі на ўзбраенні стаяць РПКСП як другога пакалення — праектаў 667БДР «Кальмар» і 667БДРМ «Дэльфін», так і трэцяга пакалення — праекта 941УМ «Акула». Будуюцца таксама сучасныя РПКСП чацвёртага пакалення — праекта 955 «Барэй». У ВМС ЗША падобныя функцыі выконваюць падводныя лодкі трэцяга пакалення класа SSBN тыпу «Агаё».

Існуюць таксама падводныя лодкі з крылатымі ракетамі.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Падводныя лодкі