wd wp Пошук:

Атамная дыпламатыя

Атамная дыпламатыя (англ.: Atomic diplomacy) — знешнепалітычны курс ЗША у канцы і пасля Другой сусветнай вайны, заснаваны на манапольным валоданні імі ядзернай зброяй у 1945—1949 гадах, што выкарыстоўвалася для палітычнага ціску ў першую чаргу на СССР з мэтай атрымання пераваг у справе ўстанаўлення ладу пасляваеннага свету. Звязана з імем трыццаць трэцяга Прэзідэнта ЗША Гары Трумэна.

Лічыцца пацярпелай правал пасля здабыцця СССР ўласнай ядзернай зброі, падмацаванага фактам правядзення яго першага выпрабавання 29 жніўня 1949 года[1].

У «Белай кнізе пра наступствы атамнай бамбардзіроўкі» вядомыя японскія навукоўцы на чале з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі фізікам Хідэкі Юкава робяць выснову, што доля Хірасімы і Нагасакі павінна была падмацаваць заяўку Вашынгтона на ператварэнне XX стагоддзя ў «стагоддзе Амерыкі». — Усевалад Аўчыннікаў, Завтра была Хиросима. К 60-летию атомной трагедии (руск.) 

Тэрмін гэтак жа можа выкарыстоўвацца для абазначэння знешняй палітыкі заснаваны на валоданні ядзернай зброяй.

Гл. таксама

Зноскі

  1. И. В. Сталин и «еврейский вопрос» в СССР (К истории борьбы с космополитизмом) Архівавана 13 мая 2008. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Знешняя палітыка ЗША
Катэгорыя·Халодная вайна