Астхік (сапраўднае імя і прозвішча — Амперыя Ісаакаўна Кантарджан, арм.: Աստղիկ (Ամպեր Գանթարճյան); 1852, Канстанцінопаль — 18 мая 1884, Канстанцінопаль) — армянская актрыса і спявачка (кантральта). Выступаць пачала ў 1870 годзе на сцэне тэатра Акопа Вардавянa (Канстанцінопаль), а ў 1878—1879 гадах выступала ў аперэце актрысай і танцоркай. У 1879—1880 гадах Астхік пераехала ў Закаўказзе, дзе на адной сцэне з сястрой Сірануш і Петросам Адамянам выступала ў Тбіліскай армянскай драме. У 1881 годзе ўступіла ў аперэтачную трупу Бенкляна. У складзе трупы Астхік гастралявала ў Егіпце, Грэцыі і на Блізкім Усходзе.
Вядомыя партыі Астхік: Парыс («Цудоўная Алена», Жак Афенбах), Ланж, Аўрора («Дачка мадам Янга», «Жырафле-Жырафля», Шарль Лякок); вядомыя ролі: Нерына («Спадар дэ Пурсаньяк», Мальер), Чыба («Лукрэцыя Борджыа» Віктор Гюго), Маргарыта Гацье («Дама з камеліямі», Аляксандр Дзюма).