Астро́міцкі сельсавет (руск.: Остромичский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Астромічы.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Жухавецкага і Красналескаўскага сельсаветаў, падчас утварэння вёска Млынок перададзена ў Бакунскі сельсавет Пружанскага раёна[1]. 11 жніўня 1959 года ў склад сельсавета з Дзеткавіцкага сельсавета Драгічынскага раёна перададзены населеныя пункты Бярэзна, Іласк, Калонія, Лука, Навасёлкі, Смалярня і Шамятоўка[2]. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Гарадзецкага сельсавета перададзена вёска Кустовічы[3]. У 1962 годзе ў склад Гарадзецкага сельсавета перададзены вёскі Кустовічы і Пясочнае[4]. У 1970 годзе скасаваны вёскі Шляхецкія Астромічы (злілася з вёскай Астромічы) і Мачульнікі (злілася з вёскай Запруды)[5]. 30 ліпеня 1973 года ў склад сельсавета з Дзеткавіцкага сельсавета Драгічынскага раёна перададзена вёска Старая Цемра[6]. 21 ліпеня 1980 года ў склад сельсавета з Залескага сельсавета перададзены вёскі Прылукі Вялікія і Калубелі[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3226 чалавек[8], з іх 88,2 % — беларусы, 5,9 % — украінцы, 4,4 % — рускія[9].