wd wp Пошук:

Астрамечаўская сядзіба

Астрамечаўская сядзіба — колішняя сядзіба ў в. Астрамечава Брэсцкага раёна.

Гісторыя

Старадаўняя сядзіба. У пісьмовых крыніцах упамінаецца з XV ст. як радавое гняздо Астрамечаўскіх, а пазней Іллінічаў. Вядома, што ў І-й палове XIX ст. ў Астрамечаве існавалі два маёнткі. Уладальнікам іх быў Юліян Сузін з небагатага шляхецкага роду. У 1840 г. яго дачка Разалія выйшла замуж за вайсковага палкоўніка Юзафа Ігнацы Пузыну (1800—1874), і з той пары Астрамечаўская сядзіба па спадчыне перайшла да роду Пузынаў. Пасля Юзафа Ігнацы ўладальнікам Астрамечава па спадчыне стаў яго старэйшы сын Аляксандр (1844—1914)[1].

Вядома таксама, што да Першай сусветнай вайны ў Астрамечаве існаваў невялікі драўляны аднапавярховы дом, пабудаваны, магчыма, у 2-й палове XVIII ст., калі ўладальнікам гэтай зямлі быў род Сузінаў. Будынак сямівосевы, у плане прамавугольны. Сцены складзены з моцных бярвёнаў на даволі высокім падмурку. З боку параднага ўвахода дом меў ганак на дзвюх парах калон, на якія абапіраўся трохвугольны франтон, аздоблены мастацкім арнаментам. Сцены звонку былі неатынкаваныя. Аконныя рамы і аканіцы афарбаваны ў белы колер. Дом быў накрыты гладкім чатырохсхільным гонтавым дахам і абкружаны вялікім пейзажным паркам, дрэвы якога мелі стары ўзрост[1].

Уладальнікі сядзібы, верагодна, пахаваныя побач з мясцовай царквой.

Пасля Першай сусветнай вайны двор быў распрададзены, а сядзібны дом і парк паступова разбурыліся[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Астрамечава // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Несцярчук Л.М.. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Колішнія сядзібы Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Сузіны
Катэгорыя·Пузыны
Катэгорыя·Ільінічы
Катэгорыя·Астрамечава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Зніклі ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Сядзібы Брэсцкага раёна