wd wp Пошук:

Аск і Эмбла

Аск і Эмбла на паштовай марцы Фарэрскіх астравоў.

Аск і Эмбла (стар.-сканд.: Askr ok Embla, «ясень» і «вярба»), у скандынаўскай міфалогіі першыя людзі, якіх яшчэ ў выглядзе драўняных правобразаў, нежывых і «пазбаўленых лёсу», знайшлі на беразе мора багі (у «Старэйшай Эдзе» — у песні «Прадраканне вёльвы» — гэта тры асы — Одзін (даў душу), Лодур (даў пачуцці), Хёнір (даў розум), а ў «Малодшай Эдзе» — «сыны Бора», то бок Одзін, Вілі і Ве). У «Малодшай Эдзе» Сноры Стурлусана замест Хёніра і Лодура з Одзінам падарожнічаюць Вілі і Ве. На марскім беразе яны сустракаюць не людзей, а два дрэвы, з якіх ствараюць дзве «нарыхтоўкі». Асы надзяляюць іх формай, якая ўласцівая людскаму роду з тых часоў, потым ўдыхаюць у іх жыццё, даюць ім «рух і розум», а затым успрыманне — маўленне, слых і зрок. Далей людзі атрымліваюць вопратку і імёны — Аск і Эмбла. Яны селяцца ў Мідгардзе і даюць пачатак чалавечага роду.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Германа-скандынаўская міфалогія
Катэгорыя·Першалюдзі