wd wp Пошук:

Аскар Узакпаевіч Мамін

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Аска́р Уза́кпаевіч Мамін (каз.: Асқар Ұзақбайұлы Мамин; нар. 23 кастрычніка 1965, Цалінаград, Казахская ССР) — казахстанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Казахстана (2019—2022). Займаў пасады акіма горада Астаны, міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Казахстан (2005—2006), першага намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Казахстан (2016—2019).

Біяграфія

Нарадзіўся 23 кастрычніка 1965 года. Паходзіць з роду канжыгалы племя аргын.

Скончыў Цалінаградскі інжынерна-будаўнічы інстытут, Расійскую эканамічную акадэмію імя Г. В. Пляханава па спецыяльнасці «Інжынер-будаўнік, эканаміст». Працоўную дзейнасць пачаў мантажнікам трэста «Цалінцяжбуд». У 1991—1993 гадах — намеснік генеральнага дырэктара Саюза інавацыйных прадпрыемстваў. У 1993—1996 гадах — генеральны дырэктар СП «Інтэр-Ішым». З 1996 па 2008 — першы намеснік акіма горада Астаны, віцэ-міністр транспарту і камунікацый, першы віцэ-міністр індустрыі і гандлю, міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Казахстан, акім горада Астаны.

З красавіка 2008 года па 9 верасня 2016 года — прэзідэнт, з верасня 2016 года — старшыня савета дырэктараў акцыянернага таварыства «Нацыянальная кампанія „Казахстанскія чыгункі“».

9 верасня 2016 года прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Казахстан ва ўрадзе Бакытжана Сагінтаева. 8 студзеня 2018 года першы намеснік прэм’ер-міністра Аскар Мамін увайшоў у раду дырэктараў нацыянальнай кампаніі Kazakh Tourism. 21 лютага 2019 года прызначаны выконваючым абавязкі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Казахстан.

25 лютага 2019 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Казахстан. 29 мая 2019 года Савет Еўразійскага банка развіцця абраў Аскара Маміна старшынёй савета ЕАБР. 5 студзеня 2022 года на фоне масавых пратэстаў Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў прыняў адстаўку ўрада Рэспублікі Казахстан, прызначыўшы в.а. прэм’ера Аліхана Смаілава.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. В. Пляханава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа Прызнання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10 гадоў Астане»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Дустлік»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Казахстана