wd wp Пошук:

Асвяя

Асвяя[1] (літ.: Asveja альбо возера Дубінгяй, літ.: Dubingių ežeras) — возера, якое знаходзіцца на паўночным усходзе Літвы ў Малетайскім, Швянчоніскім і Вільнюскім раёнах.

Самае працяглае возера Літвы — 29,7 км з усімі адгалінаваннямі. Даўжыня ад паўночна-заходняга ўзбярэжжа да паўднёва-ўсходняга берага роўная 21,9 км. Трэцяе па глыбіні ў Літве — 50,2 м. Берагавая лінія звілістая, даўжыня 72,5 км. Берагі высокія, пясчаныя, зарослыя хвоямі. 6 астравоў плошчай 4,4 гектары.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Азёры Літвы
Катэгорыя·Вільнюскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Швянчоніскі раён
Катэгорыя·Малетайскі раён