wd wp Пошук:

Асвята

Асвя́та — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзісна, за 15 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 5,2 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Алашкі Вялікія, на балоце Мох.

Плошча паверхні возера 0,52 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,45 км, даўжыня берагавой лініі 3,71 км. Найбольшая глыбіня 6,2 м, сярэдняя 0,9 м. Аб′ём вады 0,99 млн м³.

Возера знаходзіцца ў балоцістай мясцовасці. Катлавіна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі нізкія, тарфяністыя з балотнай расліннасцю. Возера дыстрофнае. Зарастае. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у раку Дзісна.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры Шаркаўшчынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак