wd wp Пошук:

Асвальда Марцінес

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марцінес. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Асва́льда Даві́д Марці́нес А́рсэ (ісп.: Osvaldo David Martínez Arce; нар. 8 красавіка 1986, Луке, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, паўабаронца мексіканскага клуба «Керэтара» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Парагвая.

Клубная кар’ера

Асвальда з’яўляецца выхаванцам клуба «Спартыва Лукенья». У 2002 годзе далучыўся да сталічнага клуба «Лібертад», дзе дэбютаваў у прафесійным футболе ва ўзросце 17 гадоў. У першым жа сезоне атрымаў залатыя медалі айчыннага чэмпіянату. У 2005 годзе, пасля таго як клуб узначаліў Херарда Марціна, малады ігрок пачаў больш часу праводзіць на пляцоўцы. У 2006 годзе Марцінес разам з клубам зноў стаў чэмпіёнам і дайшоў з клубам да фіналу Кубка Лібертадорэс.

У 2009 годзе перайшоў у склад мексіканскага клуба «Мантэрэй» за 2,2 млн еўра. 17 студзеня ў матчы супраць «Пуэблы» дэбютаваў у мексіканскім першынстве, адзначыўшыся забітым голам ужо на першай хвіліне паядынку. У тым ліку дзякуючы намаганням парагвайскага футбалісту «Мантэрэй» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Мексікі і Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ.

Улетку 2011 года Асвальда перайшоў у клуб «Атлантэ», а ўзімку 2013 года заключыў кантракт з клубам «Амерыка». 6 студзеня 2013 года дэбютаваў за новы клуб у матчы супраць былой каманды «Мантэрэй».

У пачатку 2017 года перайшоў у «Сантас Лагуна». 2019 год правёў у складзе «Атласа», пасля гуляў за «Пуэблу». У студзені 2021 года вярнуўся ў Парагвай і далучыўся да клуба «Соль дэ Амерыка», а ў ліпені 2021 года зноў адправіўся ў Мексіку і стаў іграком «Керэтара».

Міжнародная кар’ера

За нацыянальную зборную Парагвая дэбютаваў 15 кастрычніка 2008 года ў матчы супраць зборнай Перу. Амаль праз два гады 12 кастрычніка 2010 года забіў першы гол за зборную ў браму зборнай Новай Зеландыі. Разам са зборнай атрымаў сярэбраныя медалі Кубка Амерыкі 2011.

Дасягненні

«Лібертад»:

«Мантэрэй»:

«Амерыка»:

«Сантас Лагуна»:

Зноскі

  1. Osvaldo Martínez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мантэрэй
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парагваі
Катэгорыя·Ігракі ФК Сантас Лагуна
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 красавіка
Катэгорыя·Ігракі зборнай Парагвая па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Парагвая
Катэгорыя·Ігракі ФК Керэтара
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлантэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Лібертад
Катэгорыя·Ігракі ФК Соль дэ Амерыка
Катэгорыя·Ігракі ФК Пуэбла
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Амерыка Мехіка