wd wp Пошук:

Асаіб Ахль аль-Хак

Асаіб Ахль аль-Хак (араб. عصائب أهل الحق‎‎ — «Ліга праведнікаў») — шыіцкая ісламісцкая ваенізаваная групоўка, якая дзейнічае ў Іраку і Сірыі. Групоўка мае праіранскую накіраванасць і была пад заступніцтвам іранскага генерала, камандуючага спецпадраздзяленнем «Кудс» Касема Сулеймані.

Групоўка цесна звязаная з ліванскай партыяй Хезбала і ў сваёй ідэалогіі спасылаецца на Вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі. Да 2007 года аб «Асаіб Ахль аль-Хак» ведалі нямногія, а дэбют групоўкі ў якасці ўдарнай сілы генерала Сулеймані прыйшоўся на студзень 2007 года, калі яны напалі на ваенны аванпасты ЗША ў святым шыіцкім горадзе Кербеле. Праз некалькі месяцаў лідар групоўкі Каіса Хазалі, яго брат Лаіс Хазалі і высокапастаўлены член Хезбала Алі Муса ад-Дадкук былі захопленыя SAS блізу Басры. Пасля гэтага былі прыняты меры па легітымізацыі групы.

У маі 2007 года «Асаіб Ахль аль-Хак» захапіла брытанскага ІТ-кансультанта Піцера Мура і чацвёра яго целаахоўнікаў ва ўсходнім Багдадзе. Пітэр Мур быў вызвалены пасля таго, як браты Хазалі былі выпушчаныя з амерыканскіх турмаў ў Іраку[1].

Зноскі

  1. Controlled by Iran, the deadly militia recruiting Iraq’s men to die in Syria, Martin Chulov, The Guardian, 12 марта 2014

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2006 годзе
Катэгорыя·Іракскія паўстанцы