wd wp Пошук:

Асака малакветкавая

Асака малакветкавая (Carex pauciflora) — травяністая расліна сямейства асаковых.

Апісанне

Шматгадовая бледна-зялёная травяністая расліна з доўгім тонкім паўзучым карэнішчам. Сцёблы вышынёй 5-40 см, прамыя, трохгранныя. Лісце вузкае, жалабатае, карацейшае за сцябло. Суквецце складаецца з верхавінкавага каласка, які нясе на верхавінцы 1-3 тычынкавых, ніжэй 2-5 песцікавых кветак. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Пашырэнне

Барэальны цыркумпалярны рэліктавы від. Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя, Атлантычная, Паўночная і Усходняя Еўропа, поўдзень Сібіры, Далёкі Усход і горы Сярэдняй Азіі, Японія, Карэя, Паўночная Амерыка. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах на крайняй паўднёвай мяжы пашырэння. Расце на вярховых балотах і ў забалочаных хваёвых хмызнячкова-падвейна-сфагнавых лясах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Асаковыя
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі