wd wp Пошук:

Арэф Алі Наед

Арэф Алі Наед (араб. عارف علي الناي‎‎, нар. 1 студзеня 1962, Бенгазі, Каралеўства Лівія) — лівійскі ісламскі навуковец, былы пасол Лівіі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах[1]. Найед з’яўляецца заснавальнікам і дырэктарам Kalam Research & Media (KRM), якая базуецца ў Трыпалі і Дубаі[2]. Да пачатку грамадзянскай вайны ён чытаў лекцыі па ісламскім багаслоўі, логіцы і духоўнасці ў Медрэсэ Асмана Паша і кіраваў аспірантамі ў каледжы ісламскага прызыву.

У 2011 годзе быў прызначаны Нацыянальным пераходным саветам каардынатарам мэтавай групы Трыпалі. Калі горад быў заняты паўстанцамі ў канцы жніўня 2011 года, паўнамоцтвы былі пашыраны, і Наед стаў вядучым каардынатарам лівійскай групы па стабілізацыі. Раней у гэтым годзе ён быў каардынатарам аддзела падтрымкі выканаўчай каманды Нацыянальнага пераходнага савета Лівіі. Таксама ён працаваў сакратаром сеткі Свабоднай Улемы — Лівіі.

Па дадзеных Іарданскага Каралеўскага інстытута ісламскай думкі «Ахль аль-Байт», Наед займае 47-е месца сярод 500 самых уплывовых мусульман у свеце[3].

У 2018 годзе заявіў аб удзеле ў выбарах прэзідэнта Лівіі[4].

Зноскі

  1. وكيل وزارة الخارجية يتسلم نسخة من أوراق اعتماد سفير الدولة الليبية(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2011. Праверана 29 верасня 2011.
  2. Kalam Research&Media (KRM)
  3. Dr Aref Ali Nayed
  4. Возродить Джамахирию: сможет ли сын Муаммара Каддафи объединить Ливию
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Ісламазнаўцы
Катэгорыя·Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Таронцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Лівіі
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта