wd wp Пошук:

Арыёза

Арыёза (італ.: Arioso) — невялікая напеўная арыя, часта лірычнага характару, у оперы або кантаце. Займае прамежкавае становішча паміж арыяй і рэчытатывам. Ад арыі адрозніваецца меншымі памерамі, адсутнасцю пэўнай структуры, ад рэчытатыву — шчырасцю і напеўнасцю мелодыі. Сустракаюцца арыёзы ў стылі меладызаванага рэчытатыву.

У інструментальнай музыцы тэрмін “арыёза” выкарыстоўваецца для абазначэння жанру і пявучага характару выканання.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Оперныя тэрміны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Музычныя формы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара