wd wp Пошук:

Арыябарзан III

Арыябарзан III Эўсеб Філароман (стар.-грэч.: Ἀριοϐαρζάνης Εὐσεϐής Φιλορώμαιος,, «Эўсеб» — «набожны», «Філароман» — «які любіць Рым», пам. каля 42 да н.э.), — цар Кападокіі з 51 па 42 гады да н.э.

Здабыццё прастола

Пасля гібелі Арыябарзана II, рымскі сенат ухваліў прызначэнне кіраўніком яго старэйшага сына. Сярод праціўнікаў новага цара апынулася яго маці Афінаіда II, але з дапамогай намесніка Кілікіі Марка Цыцэрона мяцеж быў хутка падушаны.

Аказваючы актыўную дапамогу Гнею Пампею, цар змог атрымаць перавагу і пасля перамогі яго праціўніка — Гая Юлія Цэзара. Да Кападокіі была далучана Малая Арменія, пасля чаго Арыябарзан пачаў падумваць пра здабыццё поўнай незалежнасці ад Рыма. Па гэтай прычыне ён і быў забіты ў 42 г. да н.э. рымскім сенатарам Гаем Касіем Лонгінам. Новым кіраўніком стаў брат нябожчыка Арыярат X.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў Турцыі
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў I стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі I стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Цары кападакійскія
Катэгорыя·Памерлі ў 42 годзе да н.э.