Заходняя частка Аршанскай паласы узнікла каля 17 тыс. гадоў таму і ўключае ў сябе Азёрную групу, паўночнае падножжа Гарадзенскага ўзвышша. Яна прадстаўлена ў асноўным узгорыстым камавым рельефам з вялікай колькасцю термакарставых западзін. Марэнныя ўзгоркі і масівы адрозніваюцца тут конусападобным профілем і адноснай вышынёй ад 5 да 15 м; яны узніклі ў выніку таяння лёду дзякуючы наяўнасці падвышэнняў рэльефу (Гродзенскае ўзвышша, Лідская раўніна).