wd wp Пошук:

Арцём Аляксандравіч Мітасаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Мітасаў (нар. 12 сакавіка 1990, Курск) — расійскі футбаліст, паўабаронца курскага «Авангарда».

Клубная кар’ера

Выхаваец курскага футбола, кар’еру пачынаў у мясцовым «Авангардзе». У 2010 годзе выступаў за «Рубін-2», пасля вярнуўся ў «Авангард», за які гуляў у трэцім расійскім дывізіёне. У 2015 годзе перайшоў у яраслаўскі «Шыннік», у складзе якога правёў два сезоны ў ФНЛ (другі дывізіён). У 2017 годзе, калі «Авангард» выйшаў у ФНЛ, зноў апынуўся ў курскім клубе і дапамог яму дабіцца гістарычнага поспеху — выйсці ў фінал Кубка Расіі. У другой палове 2018 года выступаў за варонежскі «Факел».

У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[2]. У красавіку не гуляў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў аснове, пераважна выхадзіў у стартавым складзе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[3] і зноў стаў іграком курскага «Авангарда»[4].

Дасягненні

Зноскі

  1. Artem Mitasov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Состав “Городеи” пополнили белорусский защитник и российский хавбек
  3. Митасов покинул “Городею”
  4. Экс-хавбек “Городеи” перешел в курский “Авангард”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Авангард Курск
Катэгорыя·Ігракі ФК Рубін-2 Казань
Катэгорыя·Ігракі ФК Факел Варонеж
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных