wd wp Пошук:

Арцеміа Франкі

Арцеміа Франкі (італ.: Artemio Franchi, 8 студзеня 192212 жніўня 1983) — італьянскі футбольны функцыянер.

Арцеміа Франкі нарадзіўся ў Фларэнцыі ў студзені 1922 года, у 1943—1944 гг. ваяваў у італьянскіх арміі, пасля вайны працаваў выканаўчым дырэктарам у фірме Angelo Bruzzi. З 1960-х гг. стаў працаваць спартыўным мэнэджарам «Фіярэнціны».

У 1967—1976 і 1978—1980 гадах Арцеміа Франкі быў прэзідэнтам Федэрацыі футбола Італіі, у 1972—1983 гадах узначальваў УЕФА, у 1974—1983 гадах быў членам Выканаўчага камітэта ФІФА.

12 жніўня 1983 года Арцеміа Франкі загінуў у аўтамабільнай катастрофе каля Сіены. У яго гонар стадыёны ў Фларэнцыі і Сіене; таксама праводзіўся Кубак Арцеміа Франкі, названы ў яго гонар. У 2011 годзе ён быў пасмяротна ўведзены ў Залу славы італьянскага футбола.[1]

Зноскі

  1. Hall of fame, 10 new entry: con Vialli e Mancini anche Facchetti e Ronaldo (Italian). La Gazzetta dello Sport (27 кастрычніка 2015). Праверана 27 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Сіене
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Прэзідэнты УЕФА
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе