wd wp Пошук:

Архіп Іванавіч Куінджы

Архіп Іванавіч Куінджы (27 студзеня 1841, Марыупаль — 24 ліпеня 1910) — расійскі жывапісец-пейзажыст. Правадзейны член Пецярбургскай АМ (з 1893).

Біяграфія

Жывапісу вучыўся самастойна і ў Пецярбугскай АМ (1868). Член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак 1875—1879. Ініцыятар стварэння Таварыства мастакоў (1909; пазней Таварыства імя Куінджы). Выкладаў у Пецярбургскай АМ (прафесар з 1892, з 1894 прафесар-кіраўнік пейзажнай майстэрні, сярод вучняў А. Рылоў, М. Рэрых), адкуль у 1897 годзе звольнены за падтрымку студэнцкіх патрабаванняў. У ранні перыяд зазнаў уплыў Івана Айвазоўскага. У сярэдзіне 1870-х гадоў стварыў шэраг карцін, у якіх пейзажны матыў разлічаны на канкрэтныя сацыяльныя асацыяцыі, што адпавядала канцэпцыі перасоўнікаў («Забытая вёска», «Чумацкі тракт»). У творах сталага перыяду імкнуўся да перадачы найбольш выразных па асвятленні станаў прыроды. З дапамогай кампазіцыйных прыёмаў, якія дазвалялі стварыць панарамныя віды (высокі гарызонт і інш.), светлавых эфектаў і інтэнсіўных колераў, зведзеных да некалькіх галоўных тонаў, дамагаўся амаль поўнай ілюзіі натуральнага асвятлення: «Украінская ноч» (1876), «Бярозавы гай», «Пасля навальніцы» (абедзьве 1879), «Ноч на Дняпры» (1880), «Дняпро раніцай» (1881). Работам позняга перыяду ўласцівы дэкаратыўнасць і знешняя эфектнасць колеравага ладу («Бярозавы гай», 1901).

Зноскі

  1. Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.
  2. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марыупалі
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1841 годзе
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1842 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў