wd wp Пошук:

Археологическая карта Гродненской губернии

«Археологическая карта Гродненской губернии» (бел.: Археалагічная карта Гродзенскай губерніі) — навукова-краязнаўчая праца археолага Ф. В. Пакроўскага, падрыхтаваная да IX археалагічнага з’езда (Вільня, 1895 г.). Надрукавана ў 1-м томе «Трудах Девятого археологического съезда».

У аснову кнігі пакладзены звесткі, сабраныя аўтарам самастойна або праз мясцовых карэспандэнтаў (вясковых настаўнікаў, стараст, свяшчэннікаў), выкарыстаны публікацыі даследчыкаў Т. Тышкевіча, З. Глогера, Э. А. Вольтэра, М. П. Авенарыуса і інш. Археалагічны матэрыял размешчаны паводле гідраграфічнага члянення губерні: басейн р. Нёман (Гродзенскі, большая частка Слонімскага і Ваўкавыскага паветаў), басейн р. Бобр (частка Сакольскага і Беластоцкага паветаў), басейн р. Нараў (Ваўкавыскі, Пружанскі, Бельскі, Беластоцкі, частка Сакольскага паветаў), басейн р. Заходні Буг (Брэсцкі, часткова Кобрынскі, Бельскі і Пружанскі паветаў), басейн р. Прыпяць (частка Слонімскага, Пружанскага і Кобрынскага паветаў). Названы стаянкі і асобныя знаходкі каменнага веку, гарадзішчы жалезнага веку, курганныя групы, замкавыя горы, надмагільныя крыжы, камяні і пліты з надпісамі і без іх эпохі сярэдневякоўя. Змешчана шмат легенд і паданняў, звязаных з рознымі мясцінамі і помнікамі.

Публікацыя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Археалогія ў Беларусі
Катэгорыя·Археалогія ў Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта