wd wp Пошук:

Артылерыйская батарэя пры Холмскай чыгунцы

Артылерыйская батарэя пры Холмскай чыгунцы — казематаваная артылерыйская батарэя пры Холмскай чыгунцы. Узведзена ў 18871888 гадах. Размешчана за вонкавым валам Брэсцкай крэпасці наперадзе V бастыёна (прылягае да праспекта Машэрава), звернутая фронтам на паўднёвы ўсход. Батарэя складаецца з землянога вала з валгангам для ўстаноўкі гармат і абсталявана трыма траверсамі — два з іх з’яўляюцца казематаванымі. У адным размяшчаецца сховішча для асабовага склада, у іншым — парахавы склеп, які ўключае тамбур, аддзяленне для захоўвання пораху і снараднае аддзяленне.

Прызначалася для абароны моста Брэст-Холмскай чыгункі і іншых шляхоў зносін. У перыяд міжваеннай Польшчы выкарыстоўвалася для гаспадарчых патрэб. Пасля вызвалення Брэста ў 1944 годзе памяшканне парахавога склепа і сховішчы выкарыстоўваліся пад склады ГЗМ. У наш час артылерыйская батарэя знаходзіцца ў прыватнай уласнасці ТАА «БІЗНЕСЮНІЯН». Тэрыторыя батарэі даступная для агляду.

Індэкс Фонду К-123.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Абарончыя збудаванні Брэсцкай крэпасці
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Праспект Машэрава (Брэст)
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Катэгорыя·1888 год у Брэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных