wd wp Пошук:

Артур Іосіфавіч Цяжкі

Артур Іосіфавіч Цяжкі (23 ліпеня 1943, вёска Лылойці, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць — 5 красавіка 1984) — беларускі празаік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Свірскай сярэдняй школы Мядзельскага раёна (1963) працаваў у смаргонскай раённай газеце «Светлы шлях» літаратурным супрацоўнікам. У 1963—1967 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1967—1968 гг. — літсупрацоўнік раённай газеты. З 1969 г. — карэспандэнт газеты «Чырвоная змена», з 1971 г. — уласны карэспандэнт гэтай газеты па Брэсцкай вобласці, у 1972—1975 гг. і ў 1978 г. — карэспандэнт берасцейскай абласной газеты «Заря». У 1974 г. скончыў завочнае аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1975—1977 гг. — карэспандэнт раённай газеты «Астравецкая праўда», з верасня 1978 г. — адказны сакратар Гродзенскага абласнога таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, у 1979 г. — карэспандэнт газеты «Голас Радзімы», са снежня 1979 г. — карэспандэнт газеты «Знамя юности», у 1981—1984 гг. — рэдактар Гродзенскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці.

Творчасць

Першыя апавяданні апублікаваў у 1966 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Сустрэча пасля вясны» (1980), «Пара блакітных дажджоў» (1982), «Дзе мой дом?..» (1986).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 5 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі