wd wp Пошук:

Артур Іванавіч Ярушын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ярушын. Артур Іванавіч Яру́шын (2 сакавіка 1934, г. Хаджэнт, Таджыкская ССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Таджыкдзіпрабудзе, Мінскпраекце, з 1971 года — кіраўніком аддзела аб’ёмнага праектавання БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1973-га — галоўным архітэктарам праектаў у Мінскграмадзянпраекце, з 1981 года — галоўны спецыяліст па архітэктуры Белкааппраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Гандлёвы цэнтр у Салігорску

Асноўныя працы: комплекс праектных інстытутаў па вул. Варвашэні (у аўтарскім калектыве), індустрыяльны тэхнікум, распрацоўка блок-секцый 9-, 12-павярховых дамоў серыі 335, 464 для гнуткай забудовы мікрараёнаў дамамі рознай канфігурацыі (Ракаўская шаша, вул. Харкаўская, Пушкіна, Сурганава), эксперыментальны 16-павярховы жылы дом з маналітнага жалезабетону ў зборна-перастаўной апалубцы ў мікрараёне № 1 у Мінску, прафілакторый Мінскага завода халадзільнікаў у пас. Зялёнае (у аўтарскім калектыве), аперацыйны блок Рэспубліканскай анкалагічнай бальніцы ў г.п. Бараўляны Мінскай вобласці.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Худжандзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта