wd wp Пошук:

Артурс Алберынгс

Артурс Алберынгс (лат.: Arturs Alberings; 26 снежня 1876, Руіена24 красавіка 1934, Рыга) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1926 годзе.

Вучыўся на агранома ў Рыжскім політэхнічным інстытуце, у 1906 годзе атрымаў ступень бакалаўра, затым кіраваў адной з сельскагаспадарчых школ у Расіі. У 1910 годзе стаў дырэктарам Цэнтральнага сельскагаспадарчага бюро ў Рызе.

У 1918 годзе быў членам Латвійскай нацыянальнай рады, якая 18 лістапада абвясціла незалежнасць Латвіі. У 1920 годзе быў абраны ў Канстытуцыйны сход, заставаўся дэпутатам Сейма некалькі тэрмінаў да кастрычніка 1931 года. Прадстаўляў Латвійскую сялянскую партыю.

7 мая 1926 года быў прызначаны наступнікам Карліса Улманіса на пасадзе прэм’ер-міністра Латвіі, а ў верасні таго ж года атрымаў прызначэнне яшчэ і міністэрствам фінансаў. У снежні 1926 года яго змяніў на пасадзе кіраўніка ўрада Маргерс Скуеніекс.

Ва ўрадзе Гуга Цэлміньша быў міністрам сельскай гаспадаркі (19281930), таксама ўзначальваў гэтае міністэрства ў час Улманіса (1931).

Восенню 1931 года адышоў ад палітыкі.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Памерлі 26 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Рызе
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 24 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Латвіі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Латвіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня