wd wp Пошук:

Артура Бонфанці

Артура Бонфанці (24 мая 1905, Бергама1978) — італьянскі мастак.

Правучыўшыся ў мастацкай школе Андрэа Фантоні ў Бергама з 1924 года, Бонфанці пераехаў у Мілан у 1926 годзе і займаўся графічным мастацтвам і дэкорамі інтэр’еру. У 1930-я гады ён завязаў адносіны з групай мастакоў-абстракцыяністаў. На яго паўплывала метафізічнае мастацтва Карла Кара. Вярнуўся ў Бергама падчас Другой сусветнай вайны, у пасляваенны час здзейсніў паездкі ў Парыж, Цюрых і Мюнхен. У 1947 годзе пачаў ствараць абстрактныя карціны, імкнучыся да геаметрычнага спрашчэння форм. У адрозненне ад многіх мастакоў таго перыяду, ён не далучыўся да пэўнага мастацкага руху. У 1954 годзе ён атрымаў узнагароду на Канскім кінафестывалі за фільм La chiave di Calandrino. Падчас 34-й Венецыянскай біенале ў 1968 годзе павільён Італіі вылучыў памяшканне выключна для яго твораў.

Зноскі

  1. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/10320 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Arturo Bonfanti
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Бергама
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бергама