wd wp Пошук:

Артрадыры

Артрады́ры (Arthrodira, Arthrodiriformes) — падклас (ці атрад) вымерлых панцырных акулападобных рыб.

Мелі цела даўжынёй да 6 м, укрытыя касцявым панцырам галаву і пярэднюю частку тулава, голы хвост. Жылі ў марскіх і прэсных вадаёмах. Вядомыя з адкладаў позняга сілуру — ранняга карбону. На Беларусі рэшткі выяўлены ў Аршанскай упадзіне ў лагунна-марскіх адкладах сярэдняга дэвону. Асобныя віды маюць стратыграфічнае значэнне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Панцырныя рыбы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара