wd wp Пошук:

Арташэс II

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арташэс.

Арташэ́с II (арм.: Արտաշես II) — цар Вялікай Арменіі. Сын Артавазда II. Прадстаўнік дынастыі Арташэсідаў.

Каб адпомсціць за смерць свайго бацькі Арташэс II вырашае пакараць смерцю ўсіх рымскіх салдат, якія ў той час знаходзіліся ў Арменіі. Гэтым крокам армянская краіна фактычна абвясціла пра сваю незалежнасць ад Рыма.

Армянскі манарх умацоўвае дзяржаву, праводзячы ўмелую знешнюю і ўнутраную палітыку. Улада Арташэса расце і ў Атрпатакан-Марастане, цара якога ён бярэ ў палон. На драме Арташэса адбіты тытул «цар цароў».

Вядома, рымляне доўга не маглі цярпець такое становішча. Яны не маглі адразу ўвайсці ў Арменію, але атачылі яе сваімі саюзнікамі. Пасля некаторай падрыхтоўкі імператар Аўгуст паспрабаваў узвесці на армянскі трон прарымскага кіраўніка. Па яго загадзе вайскавод Нерон з вялікай арміяй пайшоў на Арменію. Яго суправаджаў брат Арташэса: Тыгран, які вырас ў Рыме і павінен быў узысці на трон. У выніку змовы Арташэс быў забіты. Верагодна, змова супраць Арташэса і яго забойства было арганізавана рымлянамі. Такім чынам Арменія пазбавілася моцнага кіраўніка, пасля гібелі якога пачынаецца заняпад старажытнаармянскай дзяржавы дынастыі Арташэсідаў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 20 годзе да н.э.
Катэгорыя·Цары армянскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў I стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе