wd wp Пошук:

Арсіт Фрыгійскі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арсіт. Арсіт Фрыгійскі (па-старажытнаперсідску: Artavazdâ, грэч.: Αρτάβαζος, ? — 334 да н.э.) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Персідскай імперыі.

Каля 350 да н.э. прызначаны сатрапам Фрыгіі. Невядомая яго сувязь з родам Фарнакідаў, які ад 477 да н.э. кіраваў Фрыгіяй. Магчыма, быў сынам Арыябарзана, хоць крыніцы гэта не пацвярджаюць. Каля 340 да н.э., каб абараніць ад македонцаў Перынт у Фракіі, запрасіў да сябе на службу грэчаскіх наймітаў на чале з афінянам Апаладорам. На пачатку абарона прыносіла плён, але пасля ініцыятыва перайшла да македонцаў.

Згодна з Арыянам Нікамедыйскім, з пачаткам у 334 да н.э. паходу Аляксандра Македонскага на Персію, кіраўнік грэчаскіх наймітаў на персідскай службе Мемнан прапанаваў Арсіту выкарыстаць тактыку выпаленай зямлі супраць чужынцаў. Але той адмовіўся руйнаваць землі сваіх падуладных. У выніку адбылася бітва пры Граніку, у якой Арсіт камандаваў пафлагонскай кавалерыяй. У бітве персідскае войска было разбіта ўшчэнт, шмат камандзіраў загінулі на полі бітвы, Арсіт жа здолеў уцячы ў Фрыгію, дзе, паводле Арыяна, скончыў жыццё самагубствам, бо быў абвінавачаны ў паразе.

Вядомы адзіны яго сын — Мітрапаст, які быў разбіты македонскім адміралам Неархам у Персідскім заліве.

Папярэднік:
Артабаз II
Сатрапы Фрыгіі
350 да н.э.334 да н.э.
Пераемнік:
Калас
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Сатрапы персідскія
Катэгорыя·Памерлі ў 334 годзе да н.э.
Катэгорыя·Сатрапы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў IV стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Самазабойцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Фарнакіды