wd wp Пошук:

Арсеній Мікалаевіч Ваніцкі

Арсеній Мікалаевіч Ваніцкі (30 чэрвеня 1933, в. Антанова, Навамышская гміна, Баранавіцкі павет — 19 студзеня 2001) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, заслужаны работнік культуры Беларусі (1994).

Біяграфія

Бацька, Мікалай Дзям’янавіч Ваніцкі, у 1939 годзе быў прызваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон, прайшоў лагеры, знаходзіўся на прымусовых работах, збег адтуль; у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам; пасля вайны працаваў на чыгунцы манцёрам.

У 1951 годзе скончыў СШ № 2 г. Баранавічы, у 1955 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У час вучобы чытаў лекцыі ў розных кутках Беларусі. Марыў стаць следчым, але няўрымслiвасць, камунiкабельнасць спадабалiся кiраўнiцтву i маладога юрыста накiравалi на камсамольскую работу. Працоўную дзейнасць пачаў інструктарам ЦК ЛКСМ Беларусі, затым працаваў кіраўніком лектарскай групы Гродзенскага абкама камсамола, першым сакратаром Навагрудскага райкама ЛКСМБ, узначальваў Гродзенскую абласную камсамольскую арганізацыю. З 1961 па 1969 год працаваў сакратаром ЦК ЛКСМБ.

Ужо падчас працы ў камсамольскіх арганізацыях выявіўся талент, як выдатнага арганізатара, чалавека, які ўмее павесці за сабой іншых, неабыякавага да праблем беларускай культуры. Будучы сакратаром ЦК ЛКСМБ, а пазней намеснікам міністра культуры БССР (1969—1984), асабіста зрабіў вельмі шмат для развіцця нацыянальнай культуры, падтрымкі таленавітай моладзі. Адзін з арганізатараў стварэння мемарыяльных комплексаў «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць», «Прарыў».

Быў старшынёй прэзідыума Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, на якую ён нязменна абіраўся пачынаючы з 1984 года.

Быў абраны ў склад шэрага грамадскіх фарміраванняў Беларусі, быў членам рэдкалегіі часопіса «Беларусь» і газеты «Культура».

19 студзеня 2001 года пасля цяжкай хваробы памёр. Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска. На яго малой радзiме на будынку Малакаўпеніцкага Дома культуры ў ліпені 2008 года была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Творчасць

Аўтар дзвюх кнiг публiцыстыкi «От сердца к сердцу» (1988), «На орбите народной дипломатии» (1992) i кнiгi ўспамiнаў «Адценнi жыцця» (2001). У сваёй апошняй кнізе Арсеній Мікалаевіч шчыра напісаў пра дзяцінства і юнацтва, пра сваякоў і аднавяскоўцаў, а таксама пра сваю дзейнасць у Беларускім таварыстве дружбы, пра выдатных людзей, з якімі звёў лёс, пра розныя краіны, у якіх пабываў.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», шасцю медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь. 1 студзеня 1993 года Мiжнародны рэгістр зорак прысвоіў імя Арсенія Ваніцкага зорцы ў сузор’і Аўрыга. 25 сакавіка 1994 года прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь».

Літаратура

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»