Аро́нава Слабада́[1] (трансліт.: Aronava Slabada, руск.: Аронова Слобода) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Сёмкаў-Гарадоцкага сельсавета[2], да 9 жніўня 1979 года — у склад Заслаўскага сельсавета[3].