wd wp Пошук:

Арнольд Пальтауф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пальтауф. Арнольд Пальтауф (чэшск.: Arnold Paltauf; 1860–1893) - аўстрыйскі ўрач, судовы медык, імя якога носяць некаторыя прыкметы(ням.) бел., якія выкарыстоўваюцца ў судовай медыцыне для вызначэння прычыны і тэрміну смерці. Малодшы брат Рычарда Пальтауфа (1858-1924), вядомага аўстрыйскага патолага і бактэрыёлага[2].

Біяграфія

Чэх па паходжанні, выпускнік медыцынскага факультэта Грацкага ўніверсітэта. Жыў у Аўстра-Венгрыі, працаваў у Нямецкім універсітэце(чэшск.) бел. ў Празе, дзе ўзначальваў кафедру судовай медыцыны[3].

Раптоўна памёр у 33 года на курорце ў Славеніі, дзе знаходзіўся на лячэнні[2].

Навуковая дзейнасць

Вядомы сваімі працамі па ўтапленні і гіпаафізарным нанізме[2]. Арнольд Пальтауф упершыню даказаў наяўнасць вокісу вуглярода ва ўваходнай адтуліне агнястрэльнага пашкоджання, гэтая з’ява цяпер носіць назву сімптом Пальтауфа[2].

Акрамя гэтага імя А. Пальтауфа на захадзе носяць кровазліцці пад лёгачнай плеўрай, якія ўтвараюцца пры сапраўдным тыпе ўтаплення(ням.) бел.[4], а таксама прыкмета Пальтауфа — Рэйтэра — Вахгольца[5] і сіндром Пальтауфа[6].

Зноскі

  1. 1 2 Österreichische Akademie der Wissenschaften Österreichisches Biographisches Lexikon 1815–1950 / Hrsg.: Österreichische Akademie der Wissenschaften Праверана 22 жніўня 2021.
  2. 1 2 3 4 Наставления по судебно–медицинскому вскрытию мёртвых тел / Шигеев В.Б. Шигеев С.В.Шигеев С.В. — 2014. С. 60
  3. “Судебная медицина в Чехословакии”. Черваков В.Ф. // Судебно-медицинская экспертиза. — 1958. — №3. — С. 37-40.
  4. Пятна Рассказова-Лукомского-Пальтауфа
  5. Признак Пальтауфа
  6. Пальтауфа карликовость Архівавана 24 лютага 2018.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Постаці Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Славеніі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Медыкі Чэхіі
Катэгорыя·Судовыя медыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Грацкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 27 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1893 годзе