wd wp Пошук:

Арнашт Барт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барт.

Арнашт Барт, псеўданім — Брэзічанскі (в.-луж.: Arnošt Bart, Brězynčanski, 29 жніўня 1870, вёска Летонь, камуна Кубшыцы, Саксонія, Германія15 лютага 1956, вёска Брызінг, Саксонія, Германія) — лужыцкі палітык і грамадскі дзеяч. Адзін з заснавальнікаў лужыцкага культурна-грамадскага таварыства «Домавіна»[3][4] і яе першы старшыня (1912-1927).

Біяграфія

Нарадзіўся 29 жніўня 1870 года ў сербскай сялянскай сям’і ў лужыцкай вёсцы Летань, камуна Кубшуц. З 1885 па 1888 год навучаўся ў рамесным вучылішчы ў Баўтцэне. Затым здзейсніў падарожжа па Еўропе, сярод іншага наведаў Францыю, Расію і Аўстра-Венгрыю. У 1890 годзе вярнуўся на радзіму і ў гэтым жа годзе ўступіў у лужыцкую асветніцкую арганізацыю «Маціца сербская». Удзельнічаў у культурных і сацыяльных мерапрыемствах сярод сербскага сялянства. У гэты ж час прымаў удзел у палітычнай дзейнасці, падтрымліваючы погляды саксонскіх кансерватараў.

У 1912 годзе быў адным з заснавальнікаў лужыцкай грамадскай арганізацыі «Домавіна». Падчас лістападаўскай рэвалюцыі ў Саксоніі 1918 года стаў заснавальнікам Нацыянальнага сербалужыцкага камітэта. Спасылаючыся на праект мірнага праекта «Чатырнаццаць пунктаў» амерыканскага прэзідэнта Вудра Вільсана, заклікаў надаць лужычанам больш правоў на нацыянальнае самавызначэнне і палітычную аўтаномію. Заклікаў стварыць лужыцкую аўтаномію ў рамках Германскай імперыі або ў створанай Чэхаславацкай Рэспублікі. У снежні 1918 года вёў перамовы з чэхаславацкім урадам аб падтрымцы лужыцкіх інтарэсаў. У сваёй палітычнай барацьбе за лужыцкую аўтаномнасць яму ўдалося прыцягнуць на свой бок некалькіх членаў Нацыянальнага сербскага камітэта. Разам з Янам Брылем выступаў на мірнай канферэнцыі ў Версалі, дзе заклікаў даць незалежнасць Лужыцы[5].

У студзені 1919 года адправіўся праз Прагу на Парыжскую мірную канферэнцыю. У Празе спрабаваў увайсці ў склад чэхаславацкай дэлегацыі, аднак яму гэта не ўдалося ажыццявіць, пасля чаго ў красавіку 1920 года вярнуўся ў Германію, дзе ён быў арыштаваны за сваю дзейнасць і асуджаны Вярхоўным судом у Лейпцыгу на тры гады пазбаўлення волі. Пасля свайго вызвалення ўдзельнічаў у дзейнасці Народнай лужыцкай партыі.

У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў быў арыштаваны і асуджаны на кароткі час. У 1935 годзе быў высланы з Верхняй Лужыцы. З 1944 года па 1945 год знаходзіўся ў зняволенні.

Пасля Другой сусветнай вайны прымаў ва ўдзеле ў аднаўленні лужыцкіх арганізацый. Прытрымліваючыся кансерватыўных поглядаў, удзельнічаў у палітычнай дзейнасці сярод лужычанаў.

У пасляваенныя гады пражываў у вёсцы Брэзінка, ад якой узяў сабе псеўданім «Брэзічанскі». Памёр 15 лютага 1956 года ў вёсцы Брэзінка.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118506714 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Brozović D., Ladan T. Arnošt Bart // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. 100 Jahre Domowina — Bund Lausitzer Sorben, von Dr. Peter Schurmann, Sorbisches Institut/Zweigstelle für niedersorbische Forschungen Cottbus Архівавана 27 кастрычніка 2018.
  4. Zur Geschichte der Domowina Архівавана 26 кастрычніка 2018.
  5. Bart (Bart-Brězynčanski, Barth), Arnošt (Ernst), Sächsische Biografie

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Маціцы серба-лужыцкай
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня
Катэгорыя·Постаці лужыцкай палітыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Старшыні Домавіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Саксоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных