wd wp Пошук:

Армія пераможнай абшчыны

Джэйш ат-Таіфа аль-Мансура (араб. جيش الاافة المنصورة‎‎ армія пераможнай абшчыны) — іракская суніцкая экстрэмісцкая групоўка, якая ўваходзіла ў склад Аль-Каіды ў Іраку[1].

Гісторыя

Групоўка была заснавана шэйхам Абу Амарам аль-Ансары, аднак застаецца невядомым калі.

У маі 2004 года «Джэйш ат-Таіфа аль-Мансура» захапіла ў закладнікі супрацоўнікаў кампаніі «Интерэнергосервис» Аляксандра Гардзіенка і Андрэя Мешчаракова. У сваёй заяве групоўка запатрабавала вывесці з Ірака «агрэсараў» з іншых краін[2].

15 студзеня 2006 арганізацыя, вядомая як Дарадчы сход маджахедаў у Іраку, абвясціла аб сваім стварэнні. Армія пераможнай абшчыны абвешчаная адной з складнікаў яе груп, нароўні з Аль-Каідай у Іраку, брыгадамі прыхільнікаў манатэізму, групай Сарай аль-Джыхад, брыгадамі Аль-Гураба і брыгадамі Аль-Ахваль.

Групоўка атрымала вядомасць 1 верасня таго ж года дзякуючы мінамётнаму абстрэлу блізу моста Аль-Аіма над ракой Тыгр, праз які ішла працэсія шыітаў у бок грабніцы імама Мусы аль-Казіма. Непасрэдна з-за абстрэлу загінула 7 і было паранена 35 чалавек[3], а ў выніку цісканіны на мосце, па розных ацэнках, загінула ад 953 да 1033 чалавек, раненні атрымалі ад 322 да 815 чалавек[4].

Зноскі

  1. Д.А. Нечитайло. Новый лидер «Аль-Каиды» в Ираке и другие действующие лица. — Институт Ближнего Востока, 2006.
  2. Российские заложники в Ираке живы (нявызн.), Коммерсантъ (17.05.2004). Праверана 24 лютага 2015.
  3. «الطائفة المنصورة» تتبنى الجريمة(ар.) , AlRiyadh.com (01.09.2005). Праверана 24 лютага 2015.
  4. Владислав Иванов. Смерть в панике. — Взгляд, 31 августа 2005.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Аль-Каіда
Катэгорыя·Іракскія паўстанцы