Армен Барысавіч Джыгарханян (арм.: Արմեն Ջիգարխանյան; 3 кастрычніка 1935, Ерэван — 14 лістапада 2020, Масква) — армянскі, савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр тэатра, кіраўнік маскоўскага драматычнага тэатра пад кіраўніцтвам Армена Джыгарханяна. Народны артыст СССР (1985).
Армен Джыгарханян стаў вядомы па ролях у савецкіх папулярных фільмах, такіх як «Новыя прыгоды няўлоўных», «Дваццаць гадоў пазней» (роля Д’Артаньяна), «Сабака на сене», «Месца сустрэчы змяніць нельга».
Занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як расійскі акцёр, які зняўся ў найбольшай колькасці фільмаў (больш за 250 роляў у кіно- і тэлефільмах).
Кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай» II, III і IV ступеняў).
Ганаровы грамадзянін Ерэвана.