У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саркісаў. Армаіс Асатуравіч Саркісаў (8 мая 1922, Баку — 25 чэрвеня 1944) — Герой Савецкага Саюза.
У канцы 1943 года прызваны ў армію Ціміразеўскім райваенкаматам (Масква). У баявых дзеяннях з 1944 года. Камандзір кулямётнага разліку 158-га гвардзейскага стралковага палка (51-ая гвардзейская стралковая дывізія, 6-я гвардзейская армія, першы Прыбалтыйскі фронт) камсамолец гвардыі яфрэйтар Саркісаў 25 чэрвеня 1944 года ў ліку першых пераправіўся на левы бераг Заходняй Дзвіны. У баі за плацдарм у в. Балбечча Бешанковіцкага раёна удзельнічаў у адбіванні контратак праціўніка і загінуў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 22 ліпеня Армаісу Саркісаву пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Першапачаткова быў пахаваны ў в. Парэчча Бешанковіцкага раёна. Перапахаваны ў в. Мішкавічы Шумілінскага раёна. Яго імя ёсць на абеліску на брацкай магіле ў в. Галыні Бешанковіцкага раёна і ў пашпарце пахавання брацкай магілы ў в. Заграмадзіна Шумілінскага раёна[1].