wd wp Пошук:

Арлінд Аеты

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арлінд Аеты (алб.: Arlind Ajeti; нар. 25 верасня 1993, Базель) — швейцарскі і албанскі футбаліст, абаронца італьянскага клуба «Пардэнонэ» і нацыянальнай зборнай Албаніі.

Клубная кар’ера

Нарадзіўся і вырас у Базелі, у 2010 годзе падпісаў прафесійны кантракт з аднайменным клубам. З «Базелем» стаў чатырохразовым чэмпіёнам Швейцарыі, адзін раз выйграў Кубак. У лістападзе 2015 года перайшоў у італьянскі клуб «Фразінонэ»[4]. Дэбютаваўшы 6 студзеня 2016 года ў гульні з «Сасуола», забіў адзін мяч у свае і адзін — у чужыя вароты[5].

У ліпені 2016 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад «Тарына», аднак у складзе з’яўляўся рэдка. Сезон 2017/18 правёў у арэндзе ў «Кратонэ», пасля вяртання ў жніўні 2018 года пакінуў «Тарына».

У верасні 2018 года стаў іграком швейцарскага «Грасхопера», пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19. У лютым 2020 года далучыўся да дацкага клуба «Вайле», дзе гуляў да чэрвеня. З 2020 года выступаў у ніжэйшых дывізіёнах Італіі за «Рэджану», «Падову» і «Пардэнонэ».

Міжнародная кар’ера

Хоць выступаў за розныя юнацкія і маладзёжную зборную Швейцарыі[6], вырашыў гуляць за зборную Албаніі. Дэбютаваў у камандзе 14 лістапада 2014 года, выйшаўшы на замену на 69-й хвіліне матча супраць зборнай Францыі (1: 1)[7]. Трапіў у заяўку зборнай Албаніі на чэмпіянат Еўропы 2016 года[8].

Зноскі

  1. Arlind Ajeti // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arlind Ajeti // FBref.com
  3. Arlind Ajeti // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. / Arlind Ajeti al Frosinone Архівавана 4 сакавіка 2016. — Frosinone Calcio, 24 лістапада 2015 года. (італ.)
  5. Sassuolo Calcio-Frosinone Calcio 2:2 (Serie A 2015/2016, 18. Spieltag) — weltfussball.de (ням.)
  6. / Arlind Ajeti-Länderspiele — weltfussball.de (ням.)
  7. [http://eu-football.info/_match.php?id=1619 France and Albania national football teams played to a 1: 1 draw, 14 November 2014 — National football teams of Europe, international matches history (англ.)
  8. Пахомов А. Еўра-2016. Зборная Албаніі — Футбол на Кулічках, 7 чэрвеня 2016 года.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Албаніі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэджана
Катэгорыя·Футбалісты Албаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Вайле
Катэгорыя·Футбалісты Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Пардэнонэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Грасхопер
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Падова
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарына
Катэгорыя·Ігракі ФК Кратонэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Фразінонэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Базелі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Базель