wd wp Пошук:

Арлан-крыкун

Арла́н-крыку́н (Haliaeetus vocifer) — драпежная птушка з роду Арланы (Haliaeetus) сямейства Ястрабіныя (Accipitridae).

Апісанне

Даўжыня цела 58—74 см, размах крылаў да 2,1 м. Вага дарослай птушкі 2,1—3,6 кг. Самкі крыху буйнейшыя за самцоў. Шыя, галава і грудзі белыя. Махавыя крылы і спіна чорныя. Хвост кароткі, белага колеру. Вочы цёмныя. Дзюба жоўтая з чорным канцом. Лапы жоўтыя, з моцнымі загнутымі кіпцюрамі. Голас — высокі гучны клёкат, з’яўляецца адным з характэрных гукаў прыроды Афрыкі.

У жыўленні пераважае рыба.

Распаўсюджанне

Арлан-крыкун з’яўляецца эндэмікам Афрыкі. Шырока распаўсюджаны на поўдзень ад Сахары. Гняздзіцца на высокіх прыбярэжных дрэвах азёраў, рэк, марскіх узбярэжжаў.

Іншае

Выява арлана-крыкуна маецца на сцягу, гербе і грашовых купюрах Замбіі, гербах Намібіі і Паўднёвага Судана.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Ястрабіныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Эндэмікі Афрыкі