wd wp Пошук:

Арктычны сабор

Арктычны сабор

Арктычны сабор — лютэранская царква ў нарвежскім горадзе Тромсё. Афіцыйна з’яўляецца не саборам (у горадзе ёсць іншы сабор, дзе знаходзіцца кафедра біскупа), а парафіяльнай царквой прыходу Тромсдален. З’яўляецца адной з галоўных славутасцяў горада.

Гісторыя

У сярэдзіне 1950-х гадоў савет Тромсдалена (раёна Тромсё) прыняў рашэнне аб будаўніцтве парафіяльнай царквы. У 1957 годзе да разгляду быў прыняты план архітэктара Яна Інвэ Ховіга, які затым быў перапрацаваны. 9 лістапада 1962 года было прынята канчатковае рашэнне аб будаўніцтве. Работы пачаліся 1 красавіка 1964 года, а ўжо 19 снежня 1965 года царква была асвечана біскупам Монрадам Нордэрвалам.

Архітэктура

Знешне будынак, які складаецца з двух злітых трохвугольных канструкцый, пакрытых алюмініевымі пласцінамі, павінны выклікаць асацыяцыю з айсбергам. Разам з гэтым царква нагадваесуседні востраў Håja. Вышыня заходняга партала сабора - 35 метраў.

Інтэр’ер

Царква разлічана на 720 вернікаў.

У алтарнай частцы знаходзіцца вітраж, створаны мастаком Віктарам Спарэ ў 1972 годзе. Карціна адлюстроўвае руку Бога, ад якой зыходзяць тры прамяні святла — на вялізную постаць Ісуса Хрыста і побач з ім людзей.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тромсё
Катэгорыя·Саборы Нарвегіі
Катэгорыя·Лютэранскія храмы Нарвегіі