Арканджэла Карэлі (італ.: Arcangelo Corelli; 17 лютага 1653 — 8 снежня 1713), вядомы італьянскі скрыпач і кампазітар музыкі барока.
З 13 год ён вучыўся на скрыпку ў м. Балонья, і ў пачатку 1670-х пераехаў у Рым, дзе ён нанімаўся як скрыпач да найбольш выбітных патронаў музыкі. Ад 1690 па сваю смерць, ён як скрыпач-віртуоз займаў пасаду дырэктара музыкі ў найбольш актыўнага рымскага патрона Кардынала П’етра Атабіні. У 1700, Карэлі стаў лідарам музычнай секцыі знакамітага музычнага таварыства Акадэміі Санта Сечылія (Academia di Santa Cecilia).
Карэлі быў найбольш вядомым кампазітарам свайго часу ў жанрах трыа санаты і канчэрта гроса. Ён добра вядомы за сваі 48 трыа санаты для дзвюх скрыпак і басо кантынуа опера 1-4 (1681—1694), яго 12 сольных скрыпічных санаты, опус 5 (1700), і яго 12 канчэрці гросі, опус 6 (створаны перад 1700, апублікаваныя ў 1714).
Арканджэла Карэлі на Вікісховішчы |